У Данецку прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» захапілі Штаб Усходняга аператыўнага аб'яднання Нацыянальнай гвардыі Украіны, які размешчаны каля матэля.
Аб гэтым карэспандэнту УНІАН паведаміў прэс-афіцэр унутраных войскаў МВС Украіны Дзмітрый Абразцоў.
Пры гэтым Абразцоў адзначыў, што «асабісты склад са зброяй адтуль выйшаў, быў перадыслакаваны ў іншы ваенны гарадок».
На пытанне аб тым, ці захапілі сепаратысты зброю і ў якой колькасці, ён адказаў: «Пакуль такой інфармацыі не маю».
0
0
0
0
0
0