Генпракуратура Украіны прызнала самаабвешчаныя Данецкую народную рэспубліку (ДНР) і Луганскую народную рэспубліку (ЛНР) тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Пра гэта ў пятніцу заявіў першы намеснік генпракурора Мікалай Галомша ў эфіры 5 канала.

Паводле слоў першага намесніка генпракурора, у адпаведнасці з матэрыяламі, якія ёсць у распараджэнні ГПУ, у рамках дасудовага следства ўстаноўлены факты фінансавання баевікоў з ДНР і ЛНР, і цяпер устанаўліваецца дачыненне незаконных узброеных фарміраванняў да злачынстваў супраць дзяржавы і насельніцтва.

Як вядома, у новым дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілай гаворыцца, што сепаратысты на ўсходзе Украіны «добра арганізаваныя і ўзброеныя» і вінаватыя ў «мэтанакіраваных забойствах, катаваннях, збіваннях, выкраданнях, запалохванні «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?