Пра выпадак паведаміла «Народная воля».

Таццяна, якая жыве ў Мінску, спецыяльна пад чэмпіянат свету па хакеі выселіла кватарантаў.

«Гэта нейкі жах, — са слязьмі ў вачах кажа яна. — Сям'я ў мяне каля дзесяці гадоў здымала кватэру, прыстойныя людзі. Але сквапнасць згубіла, я вырашыла добра зарабіць. Па 100 даляраў у суткі здала кватэру расіянам на пяць дзён. За два тыдні першынства разлічвала зарабіць больш за тысячу «зялёных». Расіяне з'ехалі, але б вы бачылі, у якім стане яны пакінулі кватэру! Мне зараз на рамонт трэба аддаць амаль столькі ж, колькі атрымала».

фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыйнага, фота Сяргея Гудзіліна

фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыйнага, фота Сяргея Гудзіліна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0