Прэм'ер-міністрам самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) абраны грамадзянін Расіі Аляксандр Барадай. Рашэнне было прынята на трэцяй сесіі «Вярхоўнага савета ДНР» у пятніцу, 16 мая, паведамляе РБК-Украіна.

Аляксандр Барадай

Аляксандр Барадай

Барадай доўга працаваў прадстаўніком інвестыцыйнага фонду «Маршал капітал» Канстанціна Малафеева. Па словах самога Малафеева, Барадай ніколі не лічыўся ў штаце «Маршала», а толькі кансультаваў яго. Барадай таксама валодае кансалтынгавым агенцтвам «Сацыамайстар», у якога ёсць і іншыя кліенты.

Падчас крызісу ў Крыме Барадай працаваў дарадцам прэм'ер-міністра рэспублікі Сяргея Аксёнава.

У сярэдзіне красавіка голас Барадая апазналі на запісе перахопу перамоваў па сотавым тэлефоне каля Славянска, апублікаванай Службай бяспекі Украіны (СБУ) 14 красавіка.

У перахопленай украінскімі спецслужбамі размове расеец просіць злучыць яго з чалавекам па мянушцы «Стралок». Далей, прадстаўляючыся Аляксандрам, ён абмяркоўвае магчымасць высоўвання ваеннай тэхнікі з Луганска ў бок Славянска.

Барадай вядомы менавіта як публіцыст і каментатар рэзанансных падзей.

У прыватнасці, палітолаг неаднаразова выказваў сваю пазіцыю на інтэрнэт-рэсурсах «ДеньTV», «Коминформ-ТВ», а таксама газеце «Завтра».

Першым віцэ-прэм'ерам абраны адзін з лідэраў ДНР Андрэй Пургін, старшынёй «парламента» — Дзяніс Пушылін, міністрам абароны — куратар баевікоў на Данеччыне Ігар Гіркін (Стралкоў), міністрам эканамічнага развіцця — Уладзімір Падгорны. «У сваёй уступнай прамове Барадай назваў сябе асабістым сябрам Стралкова», - адзначае РБК-Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?