«Ніяк не чакаў, што ва ўсёй вобласці не знойдзецца і тысячы мужчын, гатовых рызыкаваць жыццём не ў сваім горадзе, а на перадавой, дзе кожны дзень страляюць», — сказаў ён.

Ён прызнае, што ў Данбасе амаль не знайшлося ахвотных уступаць у шэрагі баевікоў.

Расійскі дыверсант Ігар Гіркін, вядомы пад псеўданімам «Стралкоў», які абвясціў сябе Вярхоўным Галоўнакамандуючым Данбаса.

Каб прысароміць мужчын, ён заклікаў жанчын Данбаса запісвацца ў баявыя атрады.

Пра гэта Стралкоў заявіў у сваім відэазвароце, размешчаным на YouTube.

«Калі мужчыны не здольныя, прыйдзецца заклікаць жанчын. Я аддаў загад прымаць іх у апалчэнне. Вельмі шкада, што сярод жанчын няма афіцэраў, але якая розніца, калі мужчыны афіцэры да нас не едуць зусім», — сказаў ён.

Стралкоў таксама расказаў, што цяпер яго атрады складаюцца пераважна мужчыны ва ўзросце далёка за 40, а маладыя ў шэрагі баевікоў не ідуць. «Ва ўсёй вобласці не знайшлося і пары дзясяткаў мужчын афіцэраў, гатовых ўзначаліць атрады», - з горыччу прызнае ён.

«Магчыма, засталіся лічаныя дні, і баявыя дзеянні, што ідуць без асаблівай жорсткасці, разгорнуцца ў бітвы з дзесяткамі і сотнямі забітых і параненых», — адзначыў ён.

Стралкоў заклікаў усіх здольных насіць зброю ўзяць удзел у баявых дзеяннях супраць ўкраінскай арміі. «Дзе тыя 27 тысяч добраахвотнікаў, пры якіх пішуць журналісты? Не назіраю», — з горыччу наракае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0