У ноч з суботы на нядзелю адбылася міжнародная акцыя «Ноч музеяў», да якой Мінск далучыўся ў 10 раз.

Сёлета Мастацкі музей прапанаваў гледачам праграму «Лабірынты часу», якая доўжылася аж да 5 раніцы. Квіток каштаваў 50 тысяч, але нягледзячы на гэта народу на прыступках сабралася вельмі шмат, некаторыя стаялі ў чарзе больш за паўгадзіны. А палове на 12-ю на імправізаванай сцэне ля ўвахода выступіў гурт «Серебряная свадьба», а ў залах акрамя іншых сюрпрызаў наведвальнікаў чакала інтэрактыўная інсталяцыя на аснове працаў Хаіма Суціна.

Кожны, хто выстаіць у велічэзнай чарзе, мог паспрабаваць сам намаляваць адну з прац мастака пры дапамозе сучасных тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?