Эўрасаюз імкліва саступае ў адносінах з усё больш моцнай Расеяй, а таму павінен аб’яднацца для супрацьстаяньня новай расейскай стратэгіі і для захаваньня сваіх інтарэсаў з Масквой. Як піша газэта The Washington Post, пра гэта гаворыцца ў справаздачы, падрыхтаванай для Эўрапейскае рады міжнародных адносінаў.

Паводле справаздачы, Расея стала самым спрэчным пытаньнем для ЭЗ з таго часу, як былы міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэлд падзяліў Эўропу на «старую» і «новую». Эўрапейская палітыка дэмакратызацыі Расеі правалілася, усё больш краін-сябраў ЭЗ заключаюць нацыянальныя зьдзелкі з Расеяй. Сёньня Крэмль задае тон у расейска-эўрапейскіх адносінах. Аўтары справаздачы кажуць пра неабходнасьць стварэньня новай стратэгіі для ўтрыманьня Расеі ў рамках закону і аб небясьпецы двухбаковых адносінаў.

Згодна з справаздачай, Эўропа падзялілася ў адносінах да Масквы, а патрабуецца адзіны падыход. Аднак аўтар справаздачы сумняецца, што стратэгічныя партнэры Расеі пойдуць на стварэньне стратэгіі, якая можа падарваць двухбаковыя адносіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?