Падчас моцнага ветру з навальніцай ў Гомельскай вобласці смяротна траўмаваны 32-гадовы мужчына. Выпадак адбыўся ў Добрушскім раёне.
Яго ўдарыла электрычным токам у выніку абрыву ліній электраперадачы.
Учора ў другой палове дня на Гомельшчыне адзначаўся моцны вецер з залевай і навальніцамі. Гэта стала прычынай падзення дрэў на лініі электраперадачы, што прывяло да абясточвання 6 раёнаў вобласці.
Ад непагадзі больш за ўсё ў вобласці пацярпеў Добрушскі раён.