Савецкі і расійскі паэт-песеннік Анатоль Папярэчны ва ўзросце 79 гадоў памёр у ноч на нядзелю, 18 мая, у Маскве. Пра гэта Lenta.ru паведаміў яго сваяк.

Анатоль Папярэчны нарадзіўся 22 лістапада 1934 г. ва Украіне, у Мікалаеўскай вобласці Украіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён жыў разам з маці на Урале, аднак ў 1944 годзе яны вярнуліся ў Мікалаеў, дзе будучы паэт скончыў дзесяць класаў. Па заканчэнні школы працаваў на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі педінстытут. У 1960 Папярэчнага прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Папярэчны — аўтар 22 зборнікаў паэм і вершаў.

Ён, у прыватнасці, напісаў вершы да такіх папулярных эстрадных песен, як «Соловьиная роща», «Маліновый звон», «Аист на крыше», «Бродяга» (у выкананні Валерыя Лявонцева), «Душа боліт» (Міхаіл Шуфуцінскі), «Трава ў дома» (Зямляне).

Напісаў ён некалькі твораў і для беларускіх выканаўцаў: «Алеся — дзяўчына з Палесся», якую выконвалі «Сябры» (не блытаць з песняй на словы А.Куляшова ў выкананні «Песняроў»), «Каліны куст» (Яраслаў Еўдакімаў), а песня «Малінаўка» (музыку напісаў Э. Ханок) у выкананні «Верасоў» стала суперхітом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0