Па выніках жалобнага мітынгу 18 мая была прынятая рэзалюцыя.

Крымскія татары звярнуліся з заклікам за ўсіх дэмакратычных сіл, урадаў і парламентаў дзяржаў, міжнародных арганізацыяў выступіць гарантамі аднаўлення правоў крымскататарскага народу і яго свабоднага развіцця на сваёй Радзіме.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Меджлісу крымскататарскага народу.

«Мы, удзельнікі Усекрымскага жалобнага мітынгу памяці ахвяр генацыду крымскататарскага народу — дэпартацыі 18 мая 1944 года і дзесяцігоддзяў яго гвалтоўнага ўтрымання ў месцах выгнання… заяўляем пра неад’емнае права крымскататарскага народа на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі — у Крыму — шляхам надання Рэспубліцы Крым статуса нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі», — гаворыцца ў рэзалюцыі мітынгу.

У якасці перашачарговых захадаў па аднаўленні правоў крымскататарскага народу аўтары дакумента патрабуюць аднаўлення гістарычных назваў, якія былі змененыя ў выніку дэпартацыі татараў і прыняцця законаў, якія гарантуюць эфектыўнае прадстаўніцтва крымскіх татар у органах заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Крым. Апроч таго, крымскія татары выступаюць за прызнанне агульнанацыянальнага з’езду крымскататарскага народу — Курултая і органаў нацыянальнага самакіравання, якія ён фармуе — Меджлісу.

У рэзалюцыі таксама патрабуюць неадкладнага спынення дыскрымінацыі і рэпрэсій у дачыненні да крымскіх татар па палітычных, нацыянальных і рэлігійных матывах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?