На чэмпіянаце свету па хакеі ў матчы 6-га туру групавога раўнду зборная ЗША перамагла Фінляндыю з лікам 2:1 (1:0, 0:0, 2:1).

Сёння вечарам у нашай групе В Расія згуляе з Германіяй.

Становішча камандаў: Расія — 15 (5 гульняў), ЗША — 11 (6), Беларусь — 9 (5), Латвія — 9 (5), Фінляндыя — 8 (6), Швейцарыя — 7 (6), Германія — 5 (5), Казахстан — 2 (6).

У панядзелак Беларусь згуляе з Латвіяй (20:45), перамога гарантуе беларусам выхад у чвэрцьфінал. Каманда, што зойме 4-е месца, згуляе з першай у групе А, што зойме 3-6 — з камандай, што фінішуе другой у групе А.

У групе А Канада ў авертайме перамагла Швецыю — 3:2.

Канада — 15 (6), Швецыя — 15 (6), Францыя, Чэхія, Нарвегія — 7 (5), Славакія — 7 (6), Данія — 5 (5), Італія — 3 (6).

Сёння вечарам гуляюць Чэхія і Нарвегія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0