Гэтай вясной доля чытачоў, якія заходзяць на nn.by з мабільных тэлефонаў, дасягнула 15%. Таму мы распрацавалі новую мабільную версію сайта. У ёй ёсць усё тое самае, што і на поўнай версіі, але размешчанае тое ўсё зручней для карыстання з мабільніка.

Калі ласка, зайдзіце з мабільніка, зацаніце: m.nn.by. І карыстайцеся.

Калі будзеце сутыкацца з праблемамі, калі ласка, паведамляйце нам пра іх, прычым падрабязна распісвайце. Дасылайце інфу пра іх у каментах пад дадзеным паведамленнем. Але лепш — праз акно «Даслаць навіну», або на мэйл [email protected], або ў скайп nashaniva. Прычым калі дасылаеце праз «Даслаць навіну», крайне пажадана, каб Вы пры гэтым таксама давалі свой кантакт — мэйл, скайп ці твітар. Гэта трэба таму, што для выпраўлення праблемы нам часам нешта будзе тэставаць.

Адзначу, што ў новай версіі m.nn.by у некаторых спрошчаных браўзерах, напрыклад, Opera Mini, не будуць праглядацца фоты. Для прагляду фотаў карыстайцеся Opera Mobile. Гэта дзеля таго, што новая версія прадуманая так, каб ашчаджаць Ваш трафік. Фоты падгружаюцца па меры гартання, а не ўсе адразу.

Дык жа, хадзем на m.nn.by.

P.S. Пры наборы nn.by з мабільніка Вы будзеце аўтаматычна перанакіроўвацца на m.nn.by. Але калі Вы схочаце перайсці ўсё ж на поўную версію, Вы зможаце гэта зрабіць, клікнуўшы на адпаведны гузік каля лагатыпа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0