zimbio.com

zimbio.com

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не згуляе на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, які стартуе ў бліжэйшую нядзелю, з-за траўмы левай нагі, атрыманай у пачатку сезона.

«На жаль, не змагу ў гэтым годзе выступіць на «Ралан Гарос» — адным з найлепшых турніраў у адным з найлепшых гарадоў свету. Шмат працую над аднаўленнем і тым, каб як мага хутчэй вярнуцца на корт. Спадзяюся ў хуткім часе аднавіць трэніроўкі», — напісала 24-гадовая тэнісістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?