У Гомелі 19 мая праваахоўнымі органамі затрыманыя два намеснікі Гомельскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Гомелі першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Аляксей Волкаў.

odsgomel.org

odsgomel.org

Паводле яго слоў, Следчым камітэтам праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе, што расследуецца ў дачыненні да затрыманых службовых асоб Гомельскага аблвыканкама.

Крымінальная справа аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі заведзена генеральным пракурорам Беларусі па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Падазраваныя даюць паказанні следчым.

Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса РБ.

Абставіны ўчыненага злачынства і прозвішчы затрыманых не выдаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?