Над кнігай працуе настаўнік геаграфіі і гісторыі Клайшанаўскай базавай школы Іван Фясенка.

Дзякуючы намаганьням няўрымсьлівага настаўніка школьнікі Воранаўскага раёну ўжо чатыры гада займаюцца паводле распрацаванай ім праграмы «Воранавазнаўства». А матэрыялаў з кожным годам дзякуючы новым знаходкам пэдагога дадаецца ўсё больш.

Увесь час, што Іван Фясенка працуе настаўнікам, ён літаральна па драбочкам аднаўляе гісторыю Воранаўшчыны. У Радуньскай гімназіі ён заснаваў адзін зь лепшых у Беларусі школьных музэяў, якому нададзены статус «народнага». Цяпер тут адбываюцца краязнаўчыя канфэрэнцыі самых розных узроўняў. Акрамя ўсяго краязнаўца з Воранава распрацаваў восем турыстычных маршрутаў.

Матэрыялу назьбіралася на цэлую кнігу. Праца над ёй ідзе каля 15 год і ўжо набліжаецца да завяршэньня. Называцца кніга будзе «Энцыкляпэдыя Воранаўшчыны». Сюды патрапяць унікальныя дакумэнты зь віленскіх, варшаўскіх ды айчынных архіваў.

Нядаўна настаўнік стаў ляўрэатам рэспубліканскага конкурсу прафэсійнага майстэрства «Пэдагог году пазашкольных установаў».

Паводле bulletinonline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0