2 мая ў адэскім Доме прафсаюзаў 32 чалавекі загінулі ад атручання хлараформам, паведамляе УНІАН са спасылкай на МУС Украіны.

Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны — начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Віталь Сакал.

Цяпер высвятляецца, адкуль і кім было занесена гэта рэчыва, у якой колькасці, а таксама прапарцыянальнасць яго складу.

Паводле яго слоў, у ходзе следства было праведзена 30 аглядаў Дома прафсаюзаў падчас якіх выяўлена хімічнае рэчыва хлараформ, дзеянне якога прыводзіць да спынення дыхання.

Сакал паведаміў, што ўкраінскі бок накіраваў у Пасольства Ізраіля ліст з просьбай прадаставіць кваліфікаваных экспертаў, якія б дапамаглі ўстанавіць дзеянне і наступствы хлараформу.

На мінулым тыдні начальнік ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці Іван Кацерынчук паведаміў журналістам, што 2 мая загінулі 48 чалавек: шэсць чалавек загінулі ад агнястрэльных раненняў, 32 памерлі ў пажары ў Доме прафсаюзаў ад дыму і газу, а дзесяць выпалі з вокнаў падчас пажару і разбіліся. 247 чалавек пацярпелі.

Начальнік міліцыі тады паведаміў, што на месцах злачынстваў былі знойдзены два пісталеты, мноства гільзаў ад розных відаў зброі, «кактэйляў Молатава» і каністра з рэшткамі гаручага рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0