У працы сістэмы плацяжоў АРІП ў апошнія дні адзначаюцца збоі. Беларускія банкі паведамляюць, што гэта адбываецца па незалежных ад іх прычынах.

На сайце сістэмы АРІП (www.raschet.by) паведамляецца, што сістэма «Разлік» працуе з 25 красавіка 2014 года без перапынкаў. Інфармацыя, якая паступае ў сістэму, апрацоўваецца ў поўным аб'ёме.

«Аднак з 12 мая 2014 года назіраюцца кароткачасовыя падзенні прадукцыйнасці, якія ўплываюць на прыём плацяжоў праз АІС «Разлік». На дадзены момант праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі названай праблемы. Пра час стабілізацыі работы сістэмы будзе паведамлена дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні, датаваным 16 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?