Пра гэта сёння заявіў пасол Польшчы ва Украіне Яцэк Ключкоўскі. На яго думку, кансорцыум «Сарматыя» павінен пашырыцца за кошт новых удзельнікаў — Беларусі, Малдовы і Казахстана.

Яцак Ключкоўскі заўважыў, што зараз праект мусіць перайсці да фазы імплементацыі раней дасягнутых дамоўленасцей. Вынікі сумесных дзеянняў Украіны і Польшчы, а таксама іншых удзельнікаў кансорцыума ў гэтым напрамку будуць падведзены ўвесну 2008 года на энергетычным саміце ў Кіеве.

«Вельмі важна, што да гэтага праекта далучыўся Азербайджан, які з’яўляецца пастаўшчыком вуглевадародаў, і Грузія, якая з’яўляецца важнай транзітнай краінай у гэтым праекце», — сказаў Ключкоўскі.

Ён таксама ўпэўнены, што Польшча ў бліжэйшы час пры падтрымцы Еўрасаюза зможа пераадолець існуючыя цяжкасці, звязаныя з пытаннямі землеадвода пры будоўлі трубапровада па яе тэрыторыі, паведамляе РБК‑Украіна.

Нагадаем, 11 кастрычніка гэтага года ў Вільні міністры энергетыкі Азербайджана, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны падпісалі дамову аб супрацы па ажыццяўленню праекта новага энергетычнага калідора — нафтапровада Адэса — Броды — Плоцк — Гданьск. Па гэтаму трубапроваду нафта з каспійскіх радовішчаў будзе транспартавацца па тэрыторыі Азербайджана, Грузіі, Польшчы і Украіны на міжнародныя рынкі, то бок абмінаючы Расію. Паводле папярэдніх дадзеных, фінансаванне 500‑кіламетровага ўчастка возьме на сябе Еўрасаюз.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0