Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 5-гадовага заплаканага хлопчыка ўбачылі міліцыянты. Ён расказаў, што прыйшоў на хакей з татам. Але той сустрэў сяброў і выйшаў з імі. А назад так і не вярнуўся.
Хлопчык назваў прыкметы таты. І міліцыянты адшукалі дарослага: ён быў з сябрамі ў бары ў фан-зоне.