У Вене прынята ініцыяваная Беларуссю рэзалюцыя «Папярэджанне і барацьба з незаконным абаротам органаў і гандлем людзьмі ў мэтах атрымання органаў». Дакумент падтрыманы на 23-й сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі, паведамілі ў беларускім пасольстве ў Аўстрыі.

У рэзалюцыі ўпершыню ў рамках камісіі прыцягваецца ўвага міжнароднай супольнасці да неабходнасці аналізу бягучай сітуацыі і сучасных тэндэнцый гандлю органамі як новага, атрымліваючага ўсё больш шырокія маштабы злачынства. Шырокая дыскусія, якая разгарнулася ў рамках сесіі па гэтым праекце рэзалюцыі, пацвердзіла важнасць і актуальнасць узнятага Рэспублікай Беларусь пытання. Беларуская ініцыятыва была актыўна падтрымана шэрагам дзяржаў, якія сутыкаюцца з праблемай гандлю чалавечымі органамі. Сааўтарства па беларускай рэзалюцыі аформілі Расія, ЗША, Венесуэла, Іран, Сальвадор, Саудаўская Аравія, Судан.

У адпаведнасці з рэзалюцыяй Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці правядзе сумесную работу з іншымі кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі па зборы і аналізе даных аб гандлі органамі, рэзультаты якой будуць адлюстраваны ў адпаведным дакладзе. Такім чынам, прыняцце беларускай рэзалюцыі стала важным этапам на шляху да распрацоўкі і ўдасканалення адпаведных міжнародных і нацыянальных інструментаў рэгулявання гэтага віду медыцынскай дзейнасці ў мэтах недапушчэння яе нелегальнага выкарыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?