Напярэдадні першынства свету па хакеі многія мінчукі насцярожана ставіліся да перспектывы займець у суседзі шумных заўзятараў. У адрозненне ад іншых еўрапейскіх сталіц, якія звыкліся да пастаянных натоўпаў турыстаў, для Мінска такі наплыў гасцей — падзея пакуль унікальная.

Тым больш нечаканым прыемным сюрпрызам стала для жыхароў двара адной з высотак па вул. Жукоўскага ініцыятыва часовага суседа з Польшчы. Як паведаміла мясцовая жыхарка Алена Віктараўна, заўзятар з суседняй краіны ў перапынках паміж матчамі прывёў у парадак пад'езд, у якім зняў кватэру на час ЧС-2014, і дваровую тэрыторыю.

«Выходжу на днях з пад'езда — і бачу, што лаўкі свежапафарбаваныя. Падумала, што нарэшце ЖЭС схамянуўся. Але потым высветліла, што гэта паляк, які зняў кватэру ў суседнім пад'ездзе. Распавёў, што не хацеў жыць у брудзе, сярод недагледжанасці. Ён памыў вокны ў пад'ездзе, купіў чатыры вядры фарбы розных яркіх колераў, пафарбаваў лаўкі ў двары, камяні і пакрышкі на газонах», — распавяла Алена Віктараўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?