Служба бяспекі Украіны папярэдзіла тэрарыстычных акт на Куліковым полі ў Адэсе. Тэрарысты хацелі падарваць аўтамабіль у натоўпе.

Як паведамілі УНІАН у прэс-цэнтры СБУ, з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў Адэскім рэгіёне зламыснікі планавалі 18 мая а 14.00 на Куліковым полі, у месцы збору звыш 1,5 тыс. чалавек, падарваць аўтамабіль.

Затрыманыя тры супрацоўнікі прыватнай ахоўнай структуры, якія вялі схаванае візуальнае назіранне за Куліковым полем, і грамадзянін Беларусі Алег Шабалін, актывіст радыкальнай прарасейскай структуры.

Распачата крымінальная вытворчасць па ч.1 арт. 14, ч. 1 арт. 258 Крымінальнага кодэкса Украіны. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і працэсуальныя дзеянні.

Падчас допыту Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках 2 мая ў Адэсе і пацвердзіў асабістае знаёмства з грамадзянінам В.Будзько (вядомы як «Боцман», абвешчаны ў вышук па артыкулах 115 і 294 КК Украіны за ўдзел і ўжыванне агнястрэльнай зброі 2 мая падчас масавых беспарадкаў у Адэсе).

Высветлена, што Шабалін меў намер за адпаведнае фінансавае ўзнагароджанне, атрыманае ад лідараў прарасейскіх сілаў, стварыць групу наймітаў для ажыццяўлення правакацый у Луганскай вобласці з мэтай зрыву выбарчага працэсу. Затрыманы праз пасярэднікаў устанавіў кантакт і падтрымліваў сувязь з сепаратыстамі не толькі для выезду ў Луганск, але і для забеспячэння ўмоў знаходжання іх прадстаўнікоў у Адэсе для дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?