Сёння французы выйгралі зборную Даніі з лікам 6:2. Не трэба падманвацца лічбамі, да сярэдзіны трэцяга перыяд лік быў роўным 2:2. Аднак потым французы проста зламалі скандынаваў.

Такім чынам, зборная Францыі забяспечыла сабе выхад з групы ў чвэрцьфінал, незалежна ад таго, як згуляе апошнюю гульню ў групе з Чэхіяй. Дарэчы, у выпадку перамогі французы могуць нават падняцца на трэці радок.

Гэта найбольшы поспех французскага хакея ад 1995-га, калі яны таксама гулялі ў чвэрцьфінале, але саступілі Фінляндыі (0:5). А да гэтага такі высокі вынік французы паказвалі аж у 1937-м. Прычым сёлетні поспех Францыі зусім невыпадковы, яны перамаглі канадцаў і славакаў.

Сёння вечарам стане вядома, ці трапіць у плэй-оф зборная Беларусі. У выпадку перамогі над латышамі, нашы таксама забяспечаць сабе пуцёўку ў чвэрцьфінал. Пачатак гульні а 20:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?