Самай старой коткай у свеце стала 24-гадовая Попі з англійскага горада Борнмут.
The Daily Mail падлічыла, што ў пераліку на «чалавечы» ўзрост рэкардсменцы зараз 114 гадоў.
Попі трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая старая котка. Тытул рэкардсменкі перайшоў да яе ад Пінк з Канзаса, якая памерла ў мінулым годзе ва ўзросце 23 гадоў.
Нарадзілася Попі ў лютым 1990 года і перажыла пяцярых прэм'ер-міністраў Вялікабрытаніі.
Попі жыве ў сям'і, разам з іншымі гадаванцамі — яшчэ чатырма коткамі, двума трусамі і хамяком.
Попі, нягледзячы на слепату і глухату, даволі шустрая — часта мяўкае і можа нават цапнуць іншага гадаванца, калі той замахнецца на яе ежу.
А найстарэйшай коткай ў гісторыі была Крым-Паф з Тэхаса, якая пражыла 38 гадоў.
0
0
0
0
0
0