Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі заявіла, што ЗША пакуль не бачаць доказаў таго, што Расія адводзіць войскі ад мяжы з Украінай.
«Падобная заява была зроблена на мінулым тыдні, — сказала яна, — Але і тады мы не ўбачылі ніякіх доказаў гэтага».
Псакі падкрэсліла, што ЗША вельмі заклапочаныя тым фактам, што «Расія падтрымлівае значныя сілы … на тэрыторыі ўздоўж украінскай мяжы».
«Мы не ўбачылі ніякіх зменаў, нягледзячы на публічныя заявы», — адзначыла прэс-сакратар Дзярждэпартамента.