Праваабаронца Таццяна Равяка распавяла падрабязнасці канфіскацыі майкі з прозвішчам Алеся Бяляцкага ў шведскага праваабаронцы Роберта Хорда на «Чыжоўка-Арэне» 19 мая перад матчам Швецыя — Італія.

Допіс яна змясціла ў сваім фэйсбуку

фота з фэйсбука Таццяны Равякі

фота з фэйсбука Таццяны Равякі

«І крыху пра бел-сек'юрыці крэатыў. Адвялі ўчора Роберта Хорда ў асобную палатку, каб разбірацца са «шведам у акулярах з майкай Бяляцкага».

Прыбягае туды начальнік аховы, нешта трымаючы ў руках кажа:

— Ведаеце, Роберт, у нас традыцыя абменьвацца майкамі. Давайце я вам падару сваю, а вы мне аддасцё вашу.

— Не, — кажа Роберт. — Я паважаю вашы традыцыі, але хачу сваю майку пакінуць сабе

Паўза

— Тады вымаць будзем.

— А на якой падстве?

— Яна радыяцыйная…

На гэтым фінал, майку забралі.

ну што ж — і гэта таксама беларуская традыцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0