iihf.com

iihf.com

У заключным матчы групавога турніру чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі прайграла Расіі — 1:2 (0:0, 0:2, 1:0).

У беларусаў шайба на рахунку Уладзіміра Дзянісава.

Група В: Расія — 21, ЗША — 14, Беларусь — 12, Фінляндыя — 11, Швейцарыя — 10, Латвія — 9, Германія — 5, Казахстан — 2.

У чацвер падапечныя Глена Хэнлана ў матчы 1/4 фіналу згуляюць са Швецыяй, якая фінішавала ў групе А на 2-м месцы.

Сёння вечарам Чэхія ў авертайме перамагла Францыю — 5:4 і заняла 3-е месца.

Іншыя чвэрцьфіналы: Канада — Фінляндыя, Чэхія — ЗША, Расія — Францыя.

Сайт Міжнароднай федэрацыі хакея паведамляе наступны расклад матчаў у чацвер:

16:00 — Канада — Фінляндыя (Чыжоўка-арэна)

17:00 — Расія — Францыя (Мінск-Арэна)

20:00 — ЗША — Чэхія (Чыжоўка-Арэна)

21:00 — Беларусь — Швецыя (Мінск-Арэна)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0