Вёска Лоск, Ашмянскага павета. У нас жыве ўдава псаломшчыка Вольга Левай. Яна бедная і, сабраўшы некалькі рублёў, купіла ў казённым лесе дроў і мае на сваё імя ад смаргонскага ляснічага білет. Лес яна вырубала і збіралася звязці да хаты, ажно прыехалі з Гародна поп Кунаховіч з вучыцелем Касяком на 5 падводах, і забралі ўдовіны дровы, і налаялі яе.

Расія ахвяруе Украіне больш, чым Беларусі. Расія адмовілася спаганяць падатак на дабаўленую вартасць па месцы вытворчасці на карысць Украіны, перайшоўшы на прыняты ва ўсім свеце механізм — спаганяць ПДВ у краіне прызначэння. Тым самым Расія губляе 800 мільёнаў даляраў, якія б магла браць з энергарэсурсаў, што пастаўляюць ва Украіну. Не бескарысліва: узамен за адмову Украіны ад курсу на еўраінтэграцыю і, вядома, толькі ў тым выпадку, калі прэзідэнтам будзе абраны Януковіч, а не Юшчанка. За прадаваныя ў Беларусь энергарэсурсы Расія па­ранейшаму спаганяе ПДВ у сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0