Наталка Бабіна
У праграме — сустрэчы са шведскімі і беларускімі аўтарамі, правядзенне фінальнага тура конкурсу юнацкай паэзіі і інш. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы 21—22 мая.
Праграма
21 мая, серада
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48
- Сустрэча са шведскімі паэткамі Анітай Якабсан (Anita Jacobson) і Сісэль Альмгрэн (Sissel Almgren). Гісторыі пра жыццё шведскіх рэгіёнаў Вэстэрнорланд (Västernorrland) і Хога Кустэн (Höga Kusten).
- Падчас перапынку адбудзецца PowerPoint прэзентацыя малюнкаў — ілюстрацый да кніг Астрыд Ліндгрэн, што намалявалі юныя мастакі з Брэсцкай вобласці.
- Паэзія ў рок-музыцы: музычны прадзюсер Сяргей Будкін і музыка Уладзь Лянкевіч.
22 мая, чацвер
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48
- Гісторыі з кнігі «Рыбін горад», сустрэча з Наталкай Бабінай.
- Шведская Лапландыя — гісторыя і краявід: сустрэча з фатографам Марыяй Сёдэрберг.
- Конкурс юнацкай паэзіі (фінальны тур).
- Літаратурная вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх паэтаў. Свае вершы будуць чытаць Аніта Якабсан, Сісэль Альгрэн, Мікалай Аляксандраў, Ярына Дашына, Алесь Паплаўскі.
- Абвяшчэнне вынікаў фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі. Узнагароджанне пераможцаў.