21 мая затрыманая так званая «народны мэр» горада Тарэз Данецкай вобласці Ірына Палтарацкая.
Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.
Нягледзячы на афіцыйныя засцярогі ад Службы бяспекі Украіны і Генпракуратуры аб недапушчальнасці падтрымкі сепаратысцкіх праяў, яна працягвала дзейнасць у падтрымку структур, якія рыхтавалі і арганізавалі правядзенне псещдарэферэндума 11 мая ў Тарэзу.
Цяпер з затрыманай праводзяцца следчыя дзеянні.
Палтарацкая адпраўлена ў Кіеў, дзе ёй будзе абвешчана падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) і арт. 258-3 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны.