Адказваючы на пытанне тэлеканала « Дождж» пра высокапастаўленых уцекачоў, якія хаваюцца на тэрыторыі Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Ксенія Сабчак цалкам дэзінфармаваная ў гэтым пытанні.

«Так, я адгукнуўся на просьбу Бакіева, калі яго усё проста кінулі, ён быў у бягах на поўдні Казахстана з дзеткамі і жонкай на руках… я яму патэлефанаваў. Ён заплакаў і сказаў, што, Саша, ты мне ніколі не быў сябрам, але я сёння ў лесе з дзецьмі хаваюся і не ведаю, што рабіць. Уратуй хоць бы дзяцей», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка.

«Я проста ўявіў сабе, як гэта» быць з дзецьмі ў лесе, растлумачыў Лукашэнка. І сказаў, што побач з ім у той момант ішоў сын Коля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?