У Кіеве СБУ выкрыла базу дыверсантаў, якая размяшчалася над прыёмнай дэпутата Вярхоўнай Рады. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Ар'эў.

«Накрылі базу каларадаў. Гняздзіліся проста над маёй прыёмнай на Краснова, 8. Думалі замаскіравацца. Калі прыехалі супрацоўнікі СБУ, адкрывалі агонь», — паведаміў ён.

«Але ўсё тэрарысты спакаваныя як след. Зараз спецыялісты адбіраюць выбухоўку, якую захоўвалі ў кватэры», — дадаў Арэў.

«Сядзелі даўно. Народ, будзьце пільнымі. Пафігістычныя часы часы скончыліся», — дадаў ён.

Пазней СБУ паведаміла дэталі аперацыі. Два расійскія дыверсанты прыбылі ў Кіеў з Крыма яшчэ ў студзені, за месяц да падзення Януковіча, і ўцёрліся ў шэрагі ўдзельнікаў Еўрамайдану.

«Пазіцыянуючы сябе актыўнымі ўдзельнікамі Евромайдану, «О» і «С» рыхтавалі шэраг акцый дыверсійна-падрыўнога характару супраць нашай дзяржавы, збіралі і перадавалі сваім расійскім каардынатарам інфармацыю аб ходзе падзей», — адзначае СБУ.

Указаныя асобы — былыя міліцыянты, якія валодалі адмысловымі ведамі аб метадах працы праваахоўных органаў, — дадалі ў ведамстве.

Устаноўлена, што ў красавіку па ўказанні свайго каардынатара па Расійскай Федэрацыі зламыснікі сустрэліся і забяспечылі агнястрэльнай зброяй грамадзянку РФ М.Коледу, якая выконвала заданне расійскіх спецслужбаў па дэстабілізацыі сітуацыі ў паўднёвых абласцях Украіны (8 красавіка яна была затрыманая супрацоўнікамі СБУ).

Падчас санкцыянаваных ператрусаў па месцах часовага пражывання «О» і «С», а таксама ў нежылых памяшканнях, якія імі выкарыстоўваліся, выяўленыя зброя, боепрыпасы і выбухоўка, у прыватнасці: тры аўтамата Калашнікава АКСУ, два пісталеты Макарава, пнеўматычная снайперская вінтоўка высокага ціску, траўматычны пісталет, перароблены для адстрэлу патронаў смяротнага дзеяння, ручныя гранаты РГД-42 і Ф-1, вялікая колькасць баявых патронаў і самаробных выбуховых прылад.

У кватэры зламыснікаў праваахоўнікі выявілі такую колькасць кампанентаў для вырабу выбуховых прылад (порах, салетра, ацэтон, запалы, бікфордавы шнуры, металічныя кантэйнеры, гадзіннікавыя механізмы і г.д.), што выбуха-тэхнічныя службы былі вымушаны эвакуіраваць жыхароў дома».

Акрамя таго, у СБУ адзначылі, што ў адным з гаражоў, якім карысталіся дыверсанты, выяўлена значная колькасць матэрыяльных каштоўнасцяў, якія былі выкрадзены з памяшканняў КГГА, у прыватнасці, дзяржаўныя і юбілейныя ўзнагароды (больш за 10 тыс. адзінак), мэбля, металічныя сейфы, камп'ютары і бытавая тэхніка.

«Падчас затрымання зламыснікі аказвалі супраціў, імкнучыся збегчы. Цяпер ідуць адпаведныя следчыя дзеянні», — паведамляе СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?