Па выніках адкрытага конкурсу, што складаўся з этапаў папярэдняга адбору заявак і правядзення індывідуальных сумоўяў з кандыдатамі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) выбраў 17 выкладчыкаў, якім будзе прапанавана падпісаць працоўныя дамовы на 5-гадовы тэрмін з поўнай занятасцю, каб выкладаць і праводзіць навуковыя даследаванні ў межах універсітэта.
У склад Камісіі па найме выкладчыкаў, якая ажыццяўляла адбор, уваходзіла сем прадстаўнікоў універсітэта і тры знешнія эксперты: з Германіі, Люксембурга і Швецыі.
«Камісія па найме выкладчыкаў атрымала больш за 120 заявак на заняццё пасадаў на ўмовах поўнай занятасці.
У выніку ўважлівага вывучэння рэзюмэ і матывацыйных лістоў прэтэндэнтаў Камісія выбрала 32 кандыдата для запрашэння на сумоўе. Сумоўі прайшлі бесперашкодна і згодна з планам», — паведаміў галоўны аперацыйны дырэктар ЕГУ Дэвід Полік.
З 17-ти выбраных кандыдатаў 15 уваходзяць у цяперашни прафесарска-выкладчыцкі састаў ЕГУ. Ад пачатку 2014/15 навучальнага года, яны распачнуць працу ў адпаведнасці з новымі працоўнымі дамовамі поўнай занятасці.
Іх імёны апублікаваныя на сайце ЕГУ.
Цяпер універсітэт гатовы да пераходу да другога этапа рэформы прафесарска-выкладчыцкага саставу ЕГУ.
Этап будзе складацца з унутранага конкурсу сярод цяперашніх выкладчыкаў ЕГУ на заняццё пасадаў у эквіваленце да 40 поўных ставак. Адбор выкладчыкаў на гэтыя пасады будзе залежаць ад патрэбаў універсітэцкай нагрузкі. Універсітэт збіраецца прапанаваць выбраным выкладчыкам працоўныя дамовы на 2-гадовы тэрмін.
Гэтая універсітэтская рэформа ажыццяўляецца дзеля паляпшэння ўмоваў працы выкладчыкаў і ўмацавання агульнай якасці адукацыі і навуковых даследаванняў у ЕГУ.