У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся чытач Зміцер з горада Барысава, якія паведаміў пра небяспечны бетонны плот на вуліцы Дняпроўскай — праблему мікрараёна Лядзішча.

Аварыйны плот па вуліцы Дняпроўскай у Барысаве. Фота даслаў чытач.

«У нас у раёне, на прыпынку, усталяваная яшчэ з савецкіх часоў агароджа. Яна ўжо нічога не ад каго не адгароджвае і абысці яе можна з усіх бакоў. Дык вось, ішоў я неяк з дзіцем ад шпіталя міма яе, калі ззаду пачуў грукат. Гэта выпала адна з плітаў.

Пешаходная дарожка праходзіць ўшчыльную да агароджы. Калі б мы ішлі на пару секундаў пазней, яна ўпала б на нас! Пасля здарэння я думаў, што агароджу здымуць.

Але якое жа было маё здзіўленне, калі праз месяц гэтыя пліты паставілі на месца і проста прывязалі дротам! А насупраць знаходзіцца школа. Да бяды ўсяго адзін крок…» — напісаў Зміцер.

Карэспандэнт «НН» звязаўся з намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама Мікалаем Панкіным, адказным за жыллёва-камунальную гаспадарку, каб даведацца, ці збіраюцца чыноўнікі штосьці рабіць са старой агароджай.

Як высветлілася, Панкін не чуў пра агароджу на Дняпроўскай, але вельмі абурыўся зваротам мясцовага жыхара ў СМІ:

«Чаму яны тэлефануюць у нейкія газеты? Чаму не звяртаюцца ў мясцовыя ўстановы? У нас ёсць УП «Жыллё», можна напісаць зварот туды. У мяне ёсць прыёмныя дні. Я за такі дзень прымаю па 15—20 чалавек. Я працую на пасадзе тры месяцы, але з дадзенай праблемай да мяне ніхто не звяртаўся.

А чалавек піша кудысьці ў Мінск, замест таго. Хай ён патэлефануе мне і прыйдзе на прыём».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?