Марыя Ціпко, якая праславілася гастролямі па прарасейскіх мітынгах, нядаўна адыграла сваю ролю «мясцовай жыхаркі» ў Славянску.

Відэа было паказана каналам ТСН.

Аферыстка прадставілася журналістам супрацоўніцай кавярні, якая пацярпела падчас бою паміж украінскімі вайскоўцамі і тэрарыстамі, якія акапаліся ў жылых раёнах Славянска.

Ціпко, якая грала ролю работніцы з пагарэлай кавярні, скардзілася на ход АТА. Крытыка гучала толькі ў адрас «украінцаў». Пра тое, што тэрарысты паставілі пад удар мірных жыхароў горада, прыкрыўшыся імі як жывым шчытом, «пагарэліца» не сказала ані слова.

Нагадаем, Марыя Ціпко, вядомая ва Украіне як гастралёрша па акцыях сепаратыстаў, кіравала выбарчай камісіяй у Маскве на псеўдарэферэндуме 11 мая.

Раней паведамлялася, што 4 мая Ціпко бачылі на пікеце амбасады Украіны ў Маскве. Інтэрнэт-карыстальнікі апазналі гастралёршу, якую неаднаразова бачылі на прарасейскіх акцыях пратэсту ў Украіне ў розных «ролях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?