Прадстаўнік Пентагона палкоўнік Стыў Уорэн заявіў журналістам у чацвер, што Пентагон можа пацвердзіць пачатак адводу расійскіх вайсковых частак з месцаў дыслакацыі непадалёк ад межаў Украіны.

«Мы бачылі, што некаторыя расійскія войскі адведзены ад мяжы», — сказаў Уорэн. Аднак, паводле яго слоў, ЗША пакуль не спяшаюцца рабіць высновы, і непадалёк ад мяжы застаюцца дзясяткі тысяч расійскіх вайскоўцаў. ЗША па-ранейшаму занепакоеныя, што гэтыя сілы могуць дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, сказаў на заканчэнне прадстаўнік Пентагона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?