У студзені—красавіку 2014 года за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення ў Беларусі затрымана больш за 8 тысяч вадзіцеляў, 711 затрыманыя нецвярозымі паўторна на працягу года.

Аб гэтым паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС. 

У адпаведнасці з рашэннем судоў з пачатку года на рэалізацыю паступіла 125 транспартных сродкаў, канфіскаваных на падставе арт. 317-1 КК (за паўторнае на працягу года кіраванне ў стане ап'янення).

Сярод іх 105 легкавых аўтамабіляў, тры грузавікі, чатыры трактары, чатыры мапеды, тры матацыклы, два мотаблокі, адзін пагрузчык, адзін мотаролер, адзін снегаход, адзін веласіпед з падвесным рухавіком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?