Ваенныя аперацыі на ўсходзе Украіны ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 25 мая праводзіцца не будуць, заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.

«Наша задача — гарантаваць бяспеку, міралюбівы, празрысты шлях для ўсіх украінцаў, каб яны маглі прагаласаваць», — сказаў ён.

Спецаперацыя на ўсходзе краіны, якую ўлады называюць «антытэрарыстычнай», пачалася ў сярэдзіне красавіка. Як раней паведамляў памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч, за час яе правядзення загінулі больш за 120 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?