Выбарчыя ўчасткі па выбарах прэзідэнта Украіны 25 мая будуць адкрыты ва ўкраінскім пасольстве ў Мінску і генеральным консульстве ў Брэсце, паведамляе сайт украінскага дыппрадстаўніцтва.

Межы выбарчага ўчастку, утворанага на тэрыторыі пасольства, уключаюць Мінск, Віцебскую, Гомельскую, Мінскую і Магілёўскую вобласці, участку на тэрыторыі генеральнага консульства — Брэсцкую і Гродзенскую вобласці. Участкі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін.

Удзел у галасаванні могуць прыняць грамадзяне Украіны, уключаныя ў спіс выбаршчыкаў на падставе дзеючага пашпарта грамадзяніна Украіны. У дзень выбараў галасаванне будзе ажыццяўляцца па замежных пашпартах, паведамляе сайт пасольства.

У спісы для галасавання на выбарах прэзідэнта Украіны ўключана каля 12 тысяч украінскіх грамадзян, якія пражываюць або часова знаходзяцца ў Беларусі. Мяркуецца, што сем тысяч украінцаў змогуць прагаласаваць у Мінску і пяць тысяч — у Брэсце, паведамілі ва ўкраінскім дыппрадстаўніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?