Апоўдні ў цэнтры Антрацыта Луганскай вобласці тэрарысты забілі маладога чалавека, які патрабаваў, каб яны вымяталіся з горада.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў блогер з Луганска Сяргей Іваноў.

«У Антрацыце на прыпынку каля Рударэмонтнага завода па вуліцы Растоўскай ёсць блокпост. Туды паміж 12 і 13 гадзінамі падышоў малады чалавек 25-30 гадоў у чорнай футболцы. Ён пачаў лаяцца на сепаратыстаў, якія стаялі на блокпасце. Ён крычаў, каб янывымяталіся з горада, нібыта кінуў ці то хлапушку, ці то петарду», — распавёў Іваноў.

«У адказ на гэта яму з блокпаста прастрэлілі галаву. Потым яго кінулі ў «Газель» і павезлі ў невядомым напрамку», — дадаў ён.

Па стане на 16 гадзін не вядома, кім з'яўляецца забіты мужчына.

Па словах Іванова, Антрацыт з'яўляецца адным з найбольш мілітазарызаваных гарадоў у Луганскай вобласці. «У горадзе людзі баяцца выходзіць на вуліцы. У ім поўна чачэнаў, «церскіх казакоў» і зброі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0