З 00.00 суботы, 24 мая, ва Украіне забароненая любая перадвыбарчая агітацыя.

У краіне пачаўся дзень агітацыйнай «цішыні», які папярэднічае даце датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў.

Пачынаючы з 00.00 суботы, 24 мая, усім кандыдатам забаронена агітаваць за сябе ў любой форме. У прыватнасці, гэта тычыцца вонкавай рэкламы, сустрэч з выбаршчыкам, правядзення мітынгаў і іншых формаў агітацыі.

У цяперашніх бюлетэнях будзе 21 прозвішча кандыдатаў у прэзідэнты Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?