Вядомы рэжысёр Квенцін Таранціна падчас прэс-канферэнцыі на Канскім кінафестывалі заявіў, што ператворыць оскароносны вестэрн «Джанга вызвалены» з Леанарда ДыКапрыа ў міні-серыял, паведамляюць інфармагенцтвы.

Новая версія фільма выйдзе на тэлебачанні і будзе складацца з чатырох серый.

На шырокіх экранах гісторыя аб вызваленні раба Джанга ўкладалася ў 165 мін. Цяпер рэжысёр збіраецца перамантаваць свой фільм. Квенцін Таранціна сказаў, што ў яго ёсць яшчэ 90 хвілін матэрыялу гэтай карціны.

Карціна «Джанга вызвалены» ў 2013 годзе была намінаваная на прэмію «Оскар» у пяці катэгорыях. У выніку Квенцін Таранціна атрымаў статуэтку за «Найлепшы сцэнар», а аўстрыйскі акцёр Крыстаф Вальц за «Найлепшую мужчынскую ролю другога плана». Работа гэта была вельмі паспяховай і ў фінансавым плане — пры бюджэце $ 100 млн касавыя зборы склалі больш за $ 425 млн.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?