Чарговы XVI з'езд Партыі БНФ пройдзе 13 верасня. Адпаведнае рашэнне было прынята 24 мая на пасяджэнні сойма арганізацыі ў Мінску.

На з'ездзе будзе заслухана справаздача кіраўніцтва аб праведзенай рабоце ў перыяд паміж з'ездамі, разгледжаны планы дзейнасці партыі. Будзе абрана новае кіраўніцтва.

Акрамя таго, на з'ездзе будуць разгледжаны пытанні ўдзелу партыі ў кампаніі па выбарах прэзідэнта, якія адбудуцца ў 2015 годзе.

Плануецца, што партыя вызначыцца з прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, якога будзе падтрымліваць на выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?