У другім паўфінале чэмпіянату свету па хакеі зборная Фінляндыі разабралася з Чэхіяй — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0) і сустрэнецца ў фінале з камандай Расіі. Нагадаем, Расія абыграла Швецыю 3:1.

iihf.com

iihf.com

Фінал — у нядзелю на «Мінск-Арэне», пачатак а 21-й.

Нагадаем, што зборная Беларусі, якая прабілася ў 1/4 фінале, у групавым турніры гуляла і з Фінляндыяй (0:2), і з Расіяй (1:2).

Зборная Фінляндыі — двухразовы чэмпіён свету (1995, 2011), прычым у паўфінале фіны абыгралі расіянаў.

Расія — чатырохразовы чэмпіён свету, апошні раз заваёўвалі золата ў 2012 г.

У 16:30 пройдзе матч за трэцяе месца — Чэхія — Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0