Уладзімір Пуцін прыбудзе сёння ў Мінск, і будзе прысутнічаць на фінальнай гульні чэмпіянату свету па хакеі з удзелам зборных Расіі і Фінляндыі, паведамілі TUT.BY некалькі незалежных крыніц.
Афіцыйна аб планаваным візіце не паведамляе ні Масква, ні Мінск.
Чакаецца, што Уладзімір Пуцін прыляціць у Мінск незадоўга да матчу, які адбудзецца ў «Мінск-Арэне» ў 21.00.