5—6 чэрвеня ў Мінску пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоля Рубінава і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціны Матвіенкі пройдзе першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яго тэма — «Эфектыўнае развіццё аграпрамысловых комплексаў Беларусі і Расіі — найважнейшая ўмова харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы». 

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, члены Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі, кіраўніцтва Еўразійскай эканамічнай камісіі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і дзелавых колаў дзвюх краін абмяркуюць пытанні пашырэння прамых кантактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін, арганізацыямі і бізнесменамі, намецяць шляхі ўдасканалення прававой базы для развіцця эканомік ва ўмовах стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Шэраг мерапрыемстваў форуму пройдзе на пляцоўцы 24-й міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2014», дзе яго ўдзельнікі азнаёмяцца з дасягненнямі аграпрамысловага комплексу Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?