Магутная залева, што абрынулася на Мінск, зноў прывяла да падтаплення вуліцы Нямігі, а таксама Інтэрнацыянальнай, паведамляе twitter МНС і ілюструе гэта фатаздымкамі.

Выбіраючы маршрут шляху, улічвайце гэтыя абставіны.

фота Леаніда Дзейкі

фота Леаніда Дзейкі

Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага, сёння ў Мінску ў выніку моцнага дажджу адбыліся падтаплення праезных частак па вуліцах Уральскай, Даўгабродскай, Корвата, Філімонава, Радыяльнай, Мініна, Талстога, Фабрыцыуса, Камсамольскай, Свярдлова, Няміга.

На асобных участках гэтых вуліц прыпынены рух транспарту. «У пяці пунктах горада працуюць падраздзяленні МНС. На вуліцы Няміга, 3 адбылося падтапленне памяшканняў цокальнага паверху гандлёвага цэнтра. Работнікі МНС аказалі дапамогу людзям, якія знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту. Па вуліцы Перадавой, 117 аказана дапамога па даставанні дзіцяці (7 гадоў) з падтопленага легкавога аўтамабіля. Пасля граду і залевы ў сталіцы пацярпелых няма», — сказаў Віталь Навіцкі.

Прэс-сакратар дадаў, што на аэрадроме МНС «Ліпкі» ў сувязі з рэзкім змяненнем умоў надвор'я вырабілі вымушаную пасадку 2 верталёта «Робінсан».

На аўторак таксама прагназуюць моцныя дажджы, залевы, град, шквалістае ўзмацненне ветру да 20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?