Беларускі пісьменнік, кандыдат на прэз. выбарах 2010 г. Уладзімір Някляеў павіншаваў Пятра Парашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне.
Віншаванне змешчана на старонцы У. Някляева ў фэйсбуку.:
Шаноўны Пятро Аляксеевіч!
Віншую Вас з бліскучай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах! Няхай адзінства, якое выявіу украінскі народ, стане зарукай непадзельнасці Украіны. Веру, што Вы зробіце дзеля гэтага ўсе магчымае і немагчымае — вернеце Украіне мір і спакой.
Праз рэвалюцыю 2014г. Україна зрабіла яшчэ адзін рашучы крок да справядлівага грамадства, да свабоды і дэмакратыі. Да чалавечай годнасці. Перамога Украіны на гэтым шляху будзе і перамогаю Беларусі.
Шчыра зычу Вам поспехаў!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары Праўду!»
Уладзімір Някляеў