Ракета «Зеніт-3SL» паспяхова вывела на арбіту тэлекамунікацыйны спадарожнік «EUTELSAT 3B» у рамках праекта «Марскі старт».

Фота з архіва.

Фота з архіва.

«Запуск адбыўся з платформы «Адысей» у Ціхім акіяне 26 мая ў 23:10. Праз гадзіну адбылося аддзяленне касмічнага апарата Eutelsat-3B ад разгоннага блока, спадарожнік перададзены ў кіраванне заказчыку пуску-аператару сувязі Eutelsat», — паведамілі ў прэс-службе.

Адзначаецца, што гэты запуск стаў першым у 2014 годзе і 36 у рамках праекта «Марскі старт».

Распрацоўшчыкам і вытворцам ракеты-носьбіта «Зеніт- 3SL» (першай і другой ступені ўсёй ракеты) з'яўляюцца ГКБ «Паўднёвы» і ПА «Южмаш» (Днепрапятроўск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?