Украінскі саўндпрадзюсар Уладзіслаў Ярун, вядомы па працы з гуртамі «Океан Ельзи», «Тік», «Ляпіс Трубяцкі», зрабіў свой выбар сярод фіналістаў конкурсу «Заспявай.BY». 

Спіс фіналістаў конкурсу для маладых беларускіх музыкаў (да 25 год), які ладзіць партал tuzin.fm i фонд «Вяртанне» пры падтрымцы беларускага партала tut.by, вызначыла журы. У шорт-ліст патрапілі кампазіцыі Віталя Варанко, Лізаветы Леўчык і рэпера SP Kava. Паводле творчага задання конкурсу, удзельнікі мусілі пакласці на музыку верш беларускага сучаснага паэта.

«Усе песні фіналістаў разнапланавыя, пры гэтым адначасова ўсе цікавыя, — адзначае Ярун. — Я хацеў бы, каб у маёй працы над песняй пераможцы быў сэнс, каб я даў рады зрабіць яе яшчэ больш прыгожай. У гэтым і ёсць задача саўнпрадзюсара — удасканаліць класны твор. Мне прыйшліся да спадобы ўсе тры песні, дужа пекна выйшла ў кожнага, хачу абавязкова гэта падкрэсліць. Чыста прафесійна і да душы мне найбліжэй з усіх кампазіцыя ў выкананні Віталя Варанко».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?